Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Ад сэрца да сэрца»: у Мінску прайшоў дабрачынны канцэрт «Фестываля чыстых сэрцаў»
Дабрачыннасць
26.05.2015 20:55

Заканчваецца месяц май, а гэта значыць, што хутка будзе адзначацца міжнароднае свята абароны дзяцей. Да гэтага дня прымеркавана ўжо традыцыйная акцыя місіі «Чыстае сэрца» — «Фестываль чыстых сэрцаў». Заключны канцэрт гэтага вялікага праекту прайшоў у Мінску 23 мая.

Чацвёрты год запар фестываль дае магчымасць рэалізавацца таленавітым творчым дзецям з інтэрнатных навучальных устаноў і разам з тым падарыць радасць анкахворым дзецям. На сабраныя падчас канцэрту сродкі будуць зроблены падарункі ўсім дзецям, якія праходзяць лячэнне і рэабілітацыю ў анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах, дзе таксама пройдзе гала-канцэрт.

У гэтым годзе адборачныя канцэрты прайшлі на дзевяці пляцоўках, дзе па традыцыі прынялі ўдзел дзеці з дзіцячых дамоў і інтэрнатаў Мінскай вобласці і ўпершыню з Мінска. Асаблівасцю сёлетняга фестываля сталі таксама яго тэмы: «Мы спадкаемцы Перамогі» і «Год моладзі».

Перад канцэртам усе жадаючыя маглі таксама наведаць выставу прыкладной творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў і паўдзельнічаць у майстар-класах.

Кіраўніцтва місіі «Чыстае сэрца»

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў