На Вялікдзень валанцёры «Карытас-Гродна» наведалі пацыентаў дзіцячай абласной бальніцы Гродна | Друк |
Дабрачыннасць
08.04.2015 16:14

5 красавіка, ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана, валанцёры дзіцячага праекта «Анёлы дабра» дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас-Гродна» наведалі маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы Гродна.

Валанцёры прыйшлі, каб абвясціць дзецям радасную навіну аб тым, што Езус Хрыстус уваскрос. Усіх дзяцей, якія праходзілі лячэнне ў гэты дзень, валанцёры наведалі і павіншавалі салодкімі падарункамі, усмешкамі і вясёлымі конкурсамі.

Дзеці і іх бацькі з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, падрыхтаваных валанцёрамі.


Алег Гарбачоў

 
© 2003-2024 Catholic.by