Пры цэнтры «Карытас» у Чарнаўчыцах адкрылася аўдыёбібліятэка | Друк |
Дабрачыннасць
08.12.2014 12:27

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, пры цэнтры рэлігійнай місіі «Дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас”» Пінскай дыяцэзіі ў Чарнаўчыцах адкрылася аўдыёбібліятэка, дзе маецца 125 аўдыёкніг.

Дзякуючы спонсару з Вроцлава Чарэку Шаругевічу было набыта 20 плеераў МП3. Плееры будуць выдавацца па абанементах хворым і адзінокім людзям для праслухоўвання рэлігійнай і мастацкай літаратуры.  

Галіна Герусь

 
© 2003-2024 Catholic.by