Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адкрыць для сябе свет: дзіцячы адпачынак у Бельгіі з беларускім «Карытас»
Дабрачыннасць
30.07.2013 11:18

Гэтае лета стала для групы дзяцей з усіх дыяцэзій Беларусі адметным — цэлы месяц яны мелі магчымасць адпачываць у бельгійскіх сем’ях і стаць іх дарагімі гасцямі. Бельгійская арганізацыя «Eurochildren», гісторыя якой налічвае ўжо паўстагоддзя, шмат гадоў займаецца аздараўленнем дзяцей з розных краін.

Усе пачалося яшчэ ў 1957 годзе, калі на адпачынак прыязджалі дзеці бежанцаў з пасляваеннай Германіі, у далейшым «Еurochildren» пачала прымаць дзяцей з паўночнай Ірландыі, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Харватыі.  

«Арганізоўваючы  амаль 30 гадоў дзіцячы адпачынак, заўсёды цешуся  магчымасці бачыць шчырую радасць у вачах дзяцей і сем’яў, якія іх прымаюць, і даць дзецям шанс дакрануцца да частачкі свету, — дзеліцца сваім творчым крэда дырэктар „Eurochildren“ Арнольд Пульман. — Яшчэ ў 1983 годзе мая сям’я таксама прымала дзяўчынку з паўночнай Ірландыі. Сёння ёй 38 гадоў, але мы падтрымліваем адносіны, і магу з упэўненасцю сказаць, што гэтае дзіця стала часткай маёй сям’і».

Беларускія дзеці таксама госцяць у бельгійскіх сем’ях. Усе яны розныя, кожны — са сваёй непаўторнай гісторыяй і сацыяльнай сітуацыяй і з розных куткоў Беларусі.

«Дзякуй за знаходжанне Сяргея тут. Мы атрымліваем асалоду ад яго прысутнасці, ён вельмі мілы і ветлівы хлопчык. Жадаем Вам здароўя. І да сустрэчы летам 2014 года», — дрыжачым ад хвалявання голасам зачытвае ліст ад бельгійцаў бабуля аднаго з хлопчыкаў. Ліст напісаны па-беларуску, і засталося сакрэтам, адкуль у бельгійцаў такое веданне нашай мовы. Так сталася, што гэтая бабуля адна ўжо 6 гадоў апякуецца двума ўнукамі, жывучы ў невялікай вёсцы, дзе толькі тры школьнікі, і таму такі адпачынак у Бельгіі — сапраўдная радасць і магчымасць для дзяцей набыць новыя ўражанні…

«Было класна, і сям’я была ну такая цудоўная!» — эмацыйна распавядае звычайна даволі стрыманы Дзяніс, хлопчык з багданаўскай прыёмнай сям’і. Дарэчы, бельгійская сям’я сапраўды была незвычайная — там выхоўваюць дваіх сваіх дзяцей і траіх прыёмных. Усіх іх там лічаць сваімі, і Дзяніс на гэты месяц стаўся таксама членам гэтай сям’і.

«Я па Вам сумую, але дамой не хачу. Пазваню на наступным тыдні», — цытуе ліст дачкі адна з мамаў нашай беларускай групы. Старэйшая дзяўчынка з гэтай сям'і, дзе гадуецца чацвёра дзяцей, упершыню выправілася за новымі ўражаннямі так далёка ад дому. Сям'я прымала дзіця як роднае і сапраўды стварыла цёплую гасцінную атмасферу.

Па тым, як наперабой дзяліліся ўражаннямі дзеці адразу па прылёце з Бельгіі, можна было зразумець, што добра там было ўсім.

Дабрачыннасць  сапраўды не мае межаў. І невядома, хто атрымлівае больш — бельгійцы альбо беларусы ад гэтага часу, праведзенага разам, бо, як вядома, хто атрымлівае — напаўняе рукі, а хто дае — напаўняе сэрца.

Ганна Страшкевіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў