Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
11 кастрычніка – літургічны ўспамін святога «Папы міру»
Каляндар
11.10.2014 12:18

11 кастрычніка – літургічны ўспамін «Папы міру» – святога Яна ХХІІІ, які быў кананізаваны 27 красавіка 2014 года.

 

Папа, які з даверам і надзеяй адгукнуўся на змены

Ян ХХІІІ з даверам і надзеяй адгукнуўся на змены, якія адбываліся ў Савецкім Саюзе і на Міжнароднай арэне ў агуле пасля ХХ з’езда. Ён разгледзеў у Хрушчове, як і ў кіраўніках вядучых краін Захаду, перш за ўсё ЗША, такіх як Джон Кэннэдзі, магчымых супрацоўнікаў у забеспячэнні міра і справядлівасці для ўсіх народаў, папярэджвання апакаліпсіса, які рыхтаваўся людзьмі нядобрай волі, ахвярамі б якога сталі людзі самых розных поглядаў і перакананняў: камуністы і антыкамуністы, хрысціяне і людзі іншых веравызнанняў, багатыя і бедныя.

Пра тое, што такое вайна Папа ведаў не па чутках


У гады Першай сусветнай вайны дон Анджэла (Анджэла Джузэппэ Ранкалі, будучы Папа Рымскі, склікальнік ІІ Ватыканскага Сабору, што нарадзіўся 4 лістапада 1958 года), ужо меў за плячыма вопыт сапраўднай ваеннай службы, званне прафесара і святарскае пасвячэнне, служыў капеланам ваеннага шпіталя і на ўласныя вочы пераканаўся ў бесчалавечнасці рашэння спрэчак паміж краінамі з дапамогай зброі. Другая сусветная вайна сустрэла яго на пасадзе дыпламатычнага прадстаўніка Ватыкана ў Турцыі, і аднойдзеныя дакументы сведчаць пра тое, што ён ведаў пра маштаб злачынстваў, якія чыніліся гітлераўцамі і ў самой Германіі, і на акупаваных ёй тэрыторыях, і ўнёс вялікі асабісты ўклад у ратаванне габрэеў ад адпраўкі ў лагеры смерці.

Пытанне міру, якое было ў ліку значных на ІІ Ватыканскім саборы


На першай сустрэчы з членамі замежных арганізацый падчас ІІ Ватыканскага сабору Папа Ян ХХІІІ прасіў прысутных нагадаць сваім урадам, што кожнаму чалавеку, у тым ліку і моцным гэтага свету, трэба будзе несці справаздачу за свае дзеянні перад Творцам. Няхай жа яны, сказаў Папа, прыслухаюцца да ўстрывожанага голасу, які падымаецца ў неба з усіх бакоў Зямлі як асобных людзей, так і цэлых чалавечых грамадстваў. Няхай думка аб гэтай справаздачы прымусіць іх не пагрэбваць аніводным намаганнем, каб дасягнуць гэтага дабра, якое для ўсёй чалавечай сям’і з’яўляецца найвышэйшай з дабротаў.

У кастрычніку 1962 года Пантыфіку прыйшлося ўключыцца ў пошукі выйсця з “кубінскага крызісу”, які быў выкліканы адпраўкай савецкіх ракет на Кубу і марской блакадай гэтай выспавай дзяржавы караблямі амерыканскіх ВМС.

Зварот Яна ХХІІІ да Хрушчова і Кэнэдзі змог дапамагчы адвесці планету ад мяжы бездані. СССР вывез з Кубы свае ракеты, а ЗША ўзялі на сябе абавязак не пасылаць свае войскі на зямлю паўднёвага суседа.

Pacem in Terris –  апошняя энцыкліка “Папы міру”

11 красавіка 1963 года, калі Папа Ян ХХІІІ быў ужо цяжка хворым, у Вялікі Чацвер ён падпісаў энцыкліку Pacem in Terris. У ёй выказаўся за спыненне гонкі ўзбраенняў і забароны ядзернай зброі.

Гэтыя думкі “Папы міру” былі адлюстраваны ў працы Сабора, які ўжо пасля яго смерці працягнуўся пад кіраўніцтвам Паўла VI, дзе на апошняй сесіі была ўзгоднена Пастырская канстытуцыя “Пра Касцёл у сучасным свеце”. Адным з яе ключавых палажэнняў з’яўляўся заклік да дыялогу з усімі, у тым ліку і з тымі, хто не верыць. Асобны раздзел быў цалкам прысвечаны спыненню войнаў. Сабор заклікаў католікаў распаўсюдзіць сваю любоў і клопат па-за межы ўласных краінаў, адкінуць нацыянальны эгаізм і мець павагу да ўсяго чалавецтва.

Матэрыял падрыхтаваны паводле артыкула Анатолія Красікава, ng.ru, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.