Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
10 лістапада адзначаецца Сусветны дзень навукі за мір і развіццё
Каляндар
10.11.2011 09:55

Сусветны дзень навукі за мір і развіццё адзначаецца 10 лістапада. Свята была абвешчана ў 2001 г., а ў першыню адзначалася ў 2002 г.

У пасланні на сёлетні дзень Генеральны дырэкатр ЮНЭСКА Ірына Бокава разважае над тым, якім павінна быць грамадства для будаўніцтва ўстойлівай будучыні.

«Мы павінны пабудаваць больш экалагічнае грамадства на глабальным узроўні. Для гэтага неабходна дэмакратызацыя навуковых ведаў і дасягненняў для ўсеагульнага дабра. Гэта азначае ўстараненне дыспрапорцый, якія існуюць паміж краінамі ў развіцці і выкарыстанні навуковых ведаў», — адзначае спадарыня Ірына Бокава.

У сваю чаргу ў Кампендыі Сацыяльнага вучэння Касцёла падкрэсліваецца, што «новыя тэхнічныя і навуковыя веды варта выкарыстоўваць у служэнні першачарговым патрэбам чалавека дзеля паступовага павелічэння агульнай спадчыны чалавецтва».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.