Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
7 кастрычніка — успамін Найсвяцейшай Паны Марыі Ружанцовай
Каляндар
07.10.2011 10:16

Устанаўленне дадзенага ўспаміну звязана з імем папы Пія V. Калі ў канцы XVI ст. над Еўропай навісла пагроза захопу Асманскай імперыяй, Папа горача маліўся да Маці Божай. І ў бітве пры Лепанто, 7 кастрычніка 1571 г., еўрапейскае войска перамагло туркаў. Таму гэты дзень быў устаноўлены як успамін Маці Божай Пераможнай.

Праз год папа Грыгорый XIII змяніў назву ўспаміну на Святога ружанца. Зрабіў гэта, каб выказаць падзяку за ацаленне хрысціянства і заахвоціць вернікаў да шчырасці ў ружанцовай малітве.

Святы Айцец Клімент XII у 1716 г. прыняў рашэнне святкаваць дадзенае свята ў Паўсюдным Касцёле, аднак час святкавання быў перанесенны на першую нядзелю кастрычніка. У 1913 годзе папа Пій X вярнуў святкаванне на 7 кастрычніка, а пачынаючы з 1969 года рашэннем Святога Айца Паўла VI 7 кастрычніка адзначаецца ўспамін Маці Божай Ружанцовай.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.