Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Успамін св. Ружы Лімскай, апякункі Амерыканкага кантынента
Каляндар
23.08.2011 09:38

23 жніўня ўзгадваем постаць св. Ружы Лімскай, панны, першай святой Амерыканскага кантынента і яго небеснай апякункі.

Пражыла святая Ружа ўсяго 31 год (з 1586 па 1617 гг.). Нарадзілася ў Перу і падчас Хросту атрымала імя Ізабэла. Аднак праз далікатную скуру многія называлі яе Ружай. Святая адмовілася ад прапановы выйсці замуж і рана пачала працаваць, займаючыся продажам кветак і шыццём. У 20 гадоў уступіла ў ордэн дамініканак. Шмат часу праводзіла ў малітве і посце, аказвала дапамогу бедным і хворым, асабліва індзейцам і нявольнікам.

Дзень смерці прадбачыла сама. Да ліку святых была далучана ў 1671 г.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.