Першая Кантакты Мапа
Май — месяц Марыі. Маёвыя набажэнствы
30.04.2010 11:17

Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы маюць вельмі багатую гісторыю, якая пачынаецца яшчэ ў Егіпце. Ужо ў V стагоддзі хрысціяне (копты) збіраліся на працягу ўсяго месяца мая, каб спяваць песні ў гонар Марыі. Упершыню май быў названы месяцам Марыі ў 1549 г. у Германіі ў кнізе «Май духоўны». У 1814 г. папа Пій VII выдаў булу, у якой адобрыў практыкаванне маёвых набажэнстваў. Папа Пій IX заахвоціў праводзіць гэту малітоўную практыку з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Афіцыйнае папскае адабрэнне маёвых набажэнстваў паспрыяла іх распаўсюджванню ў Касцёле. З часам з’явіўся звычай праводзіць набажэнствы каля прыдарожных каплічак, бо некаторым вернікам было далёка дабірацца да касцёла.

Вельмі важна практыкаваць маёвыя набажэнствы і сёння, запрашаць і заахвочваць іншых, асабліва дзяцей і моладзь, да ўдзелу ў гэтай малітве. Звычайна падчас мёвых набажэнстваў чытаецца або спяваецца Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская).

Малітва Марыі

Няшмат напісалі евангелісты на тэму малітвы Марыі. Некалькі радкоў, якія пачынаюцца словамі: «Велічае душа мая Пана...». Безумоўна, Марыя малілася многа, аднак толькі гэтыя словы запісаў евангеліст Лука.

Варта звярнуць увагу на тры аспекты малітвы Марыі: малітва Святым Пісаннем, малітва сваім жыццём, малітва гісторыяй свету.

Малітва Марыі «саткана» з цытатаў са Старога Запавету. Гэта кажа пра тое, што Марыя вельмі добра ведала Святое Пісанне і ўмела маліцца, разважаючы над гэтымі тэкстамі, а ў пабожных асобах, пра якіх апавядалася, бачыла для сябе ўзор. Таму паўтарала іх словы.

Другі аспект малітвы Марыі — здольнасць маліцца ўласным жыццём, бачыць у ім Божае дзеянне. Марыя заўважае Бога і дзякуе Яму, што «ўзглянуў на пакору слугі сваёй» і ўчыніў ёй справы вялікія. Прыгожая здольнасць! Бачыць падзеі свайго жыцця як справы Бога, а не выпадковасці, бачыць у іх самога Бога. Хто разумее, што вялікія справы ўчыніў яму Усемагутны, і ўмее за тое дзякаваць Богу, той моліцца на ўзор Марыі.

Марыя, аднак, не абмяжоўваецца толькі асабістай падзякай, асабістымі справамі. Яна бачыць, што Божая міласэрнасць ідзе з пакалення ў пакаленне, на тых, хто Яго баіцца. Марыя ведае, што Бог «прыніжае вяльможных, а ўзвышае духоўна заможных», дапамагае бедным і прыніжаным.

Марыя бачыць справы Бога і праслаўляе Яго. Яна бачыць Божае дзеянне ў сваім жыцці, у жыцці свайго народа і ў гісторыі свету.

Прыклад Марыі заахвочвае нас іначай паглядзець на сваё жыццё, каб убачыць у ім і ў гісторыі свету Божае дзеянне, Божую прысутнасць.

Падрыхтаваў кс. доктар Уладзіслаў Мрувка

Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем на кансэкрацыю касцёла ў Лебедзеве
18 верасня 2010 г. адбудзецца кансэкрацыя касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), якую здейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Урачыстая літургія распачнецца ў 16.30.
Падрабязней ...