Першая Кантакты Мапа
Як вызначаецца дата Вялікадня
04.02.2010 17:44

2010 год — адзін з тых, калі праваслаўныя і католікі будуць святкаваць Вялікдзень разам. Сёлета гэтая ўрачыстасць прыпадае на 4 красавіка. У гэты дзень гучным звонам з усіх цэркваў і касцёлаў свету будзе абвешчана вялікая радасць — Хрыстос Уваскрос!

Часта паўстае пытанне, чаму католікі і праваслаўныя ў нашай краіне звычайна адзначаюць Пасху з вялікай розніцай дзён і толькі раз на нейкі час дата ўрачыстасці супадае.

Справа ў тым, што Вялікдзень — гэта рухомае свята. Яго дата неаднойчы ў гісторыі была тэмай спрэчак. У нашы часы ў заходніх Касцёлах прынята, што Вялікдзень адзначаецца ў нядзелю пасля першай вясенняй поўні месяца. Дата ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста залежыць таксама ад даты Укрыжавання, якое, як пішуць Евангелісты, адбылося на тры дні раней — непасрэдна перад яўрэйскай Пасхай, якая адзначалася ў чатырнаццаты дзень месяца Нісан. Аднак праблема заключаецца ў тым, што дата Укрыжавання ў Евангеллі паводле Яна і ў іншых трох адрозніваецца. Таму ўсходнія Касцёлы выказваліся за дату чатырнаццаты Нісан, а заходнія прывязвалі адзначэнне ўрачыстасці Уваскрасення да пятнаццатага дня гэтага месяца.

Пералом у вызначэнні дня Пасхі здзейсніў манах па імені Дыянізій. Ён стварыў хрысціянскі каляндар, пачынаючы адлік ад Нараджэння Хрыста. Каб атрымаць дату Вялікадня, сярэднявечны хранолаг шукаў так званую залатую лічбу, звяраў па табліцы дату поўні месяца, потым шукаў першую поўню пасля 21 сакавіка і затым ў табліцы так званых літар нядзелі адшукваў дату Вялікадня.

Пасля рэформы календара шляхі Усходу і Захаду, што датычаць адзначэння Пасхі, разышліся. Розніца ў святкаванні Вялікадня паміж Каталіцкім Касцёлам і тымі Праваслаўнымі Цэрквамі, якія карыстаюцца Юліянскім календаром, можа складаць нават пяць тыдняў. Але можа і супадаць, як адбываецца і сёлета.

З’яўляюцца тэндэнцыі, каб увесці сталую дату Вялікадня. Варта адзначыць, што Канстытуцыя аб Святой Літургіі Другога Ватыканскага Сабору цалкам дапускае такую магчымасць.

Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Парафіяда «Тэатр – Святыня – Спорт» адбудзецца ў Івянцы

18–21 жніўня 2010 г. у Івянцы адбудзецца Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад назвай «Тэатр – Святыня – Спорт». Да ўдзелу запрашаецца моладзь 14–17 гадоў.

Падрабязней ...  
У Оршы сустрэнуцца байкеры з усяго свету

8 жніўня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебскі дэканат) адбудзецца сустрэча байкераў з усяго свету. Акрамя гэтага, сваю праграму прадставіць гістарычны клуб «Мансельвант», удзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца як з раннім класіцызмам, так і з сучасным рокам, выступяць са сваімі спевамі дзеці і моладзь.

Падрабязней ...  
Запрашаем у пілігрымку па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава

Каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах кс. Вячаслаў Барок шчыра запрашае ўсіх жадаючых у чарговае падарожжа. Пілігрымка па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава адбудзецца з 9 па 16 жніўня 2010г.

Падрабязней ...