Епіскапат Беларусі заклікаў да правядзення Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
30.11.2015 14:30

Стала традыцыяй, што ў II Нядзелю Адвэнту вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі моляцца за ўсіх, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.

«У сувязі з гэтым заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі нашых дабрадзеяў, пры дапамозе якіх узводзяцца і аднаўляюцца ў нашай краіне святыні і ажыццяўляюцца розныя душпастырскія праекты.

Выкажам сваю ўдзячнасць малітвай падчас кожнай святой Імшы 6 снежня, каб Міласэрны Айцец шчодра аддзячыў ім за адкрытасць і ахвярнасць іх сэрцаў.

Просьба да святароў, каб заахвоціць вернікаў да малітвы ў нядзелю 6 снежня 2015 г. у інтэнцыі дабрадзеяў нашага Касцёла», — гаворыцца ў паведамленні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

(AG) 

 
© 2003-2024 Catholic.by