Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі павіншаваў Святлану Алексіевіч з Нобелеўскай прэміяй | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
09.10.2015 12:25

«Я з вялiкай радасцю ўспрыняў вестку аб прысуджэннi Вам Нобелеўскай прэмii ў галiне лiтаратуры за 2015 год, — адзначыў у віншаванні Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. — Гэта прызнанне Вашай лiтаратурнай дзейнасцi на сусветным узроўнi, а таксама вялiкi гонар для нашай багатай на таленты Бацькаўшчыны Беларусi».

v

Горад Ватыкан,
8 кастрычнiка 2015 г.

Лаўрэату Нобелеўскай
прэмii па лiтаратуры
Алексiевiч С.А.


Глыбокапаважаная Святлана Аляксандраўна!

Знаходзячыся ў Вечным горадзе, Рыме, i прымаючы ўдзел у Сiнодзе Бiскупаў на тэму «Паклiканне i мiсiя сям’i ў Касцёле i сучасным свеце», я з вялiкай радасцю ўспрыняў вестку аб прысуджэннi Вам Нобелеўскай прэмii ў галiне лiтаратуры за 2015 год. Вашы прасякнутыя пачуццямi цярпення i гуманiзму лiтаратурныя творы атрымалi найвышэйшую ацэнку. Гэта прызнанне Вашай лiтаратурнай дзейнасцi на сусветным узроўнi, а таксама вялiкi гонар для нашай багатай на таленты Бацькаўшчыны Беларусi.

Упэўнены, што такая высокая мiжнародная ўзнагарода стане для Вас новым натхненнем у далейшай творчай дзейнасцi, дапаможа ў выхаваннi новых пакаленняў лiтаратараў-гуманiстаў i заахвоцiць нашых суайчыннiкаў iмкнуцца да новых вышыняў у галiнах навукi, тэхналогii, культуры, мастацтва, лiтаратуры i iншых сферах дзейнасцi чалавека. Ад усяго сэрца вiншую Вас, як першага беларускага лаўрэата Нобеля, i жадаю Божага благаслаўлення.

З павагай i малiтвай аб Вашым служэннi Беларусi

Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч
Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi
Старшыня Канферэнцыi Каталiцкіх Бiскупаў у Беларусi


 
© 2003-2024 Catholic.by