Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распараджэнне Старшынi Канферэнцыi Каталiцкіх Бiскупаў у Беларусi
Канферэнцыя Біскупаў
25.08.2015 11:47

Святы Айцец Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод 1 верасня. Устанаўленне гэтага дня з’яўляецца вынікам выдання прысвечанай праблемам экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя энцыклікі “Laudato sì”, абнародаванай 24 мая 2015 г.

Устанаўліваючы Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, Папа падкрэсліў яго экуменічны характар. Усе хрысцiяне павiнны ўносiць свой уклад у вырашэнне экалагiчнага крызiсу. Для гэтага неабходна з багатай хрысцiянскай спадчыны чэрпаць матывацыю, памятаючы аб тым, што духоўнасць не аддзелена ад прыроды i рэчаіснасці гэтага свету. Таму экалагічны крызiс заклiкае нас да экалагічнага навяртання.

Сусветны дзень малiтвы аб ахове стварэння
павiнен стаць нагодай да аднаўлення нашага паклiкання быць вартаўнiкамi стварэння i да супольнага разам з iншымi хрысцiянскiмi супольнасцямi адказу на такі небяспечны выклiк нашага часу, якiм з’яўляецца экалагічны крызiс.

У сувязi з устанаўленнем Сусветнага дня малiтвы аб ахове стварэння, у паразуменнi з усiмi ардынарыямі беларускiх дыяцэзій, маючы таксама на ўвазе няпростую экалагічную сiтуацыю ў Беларусi, загадваю 1 верасня 2015 г. пасля кожнай святой Iмшы памалiцца наступнай папскай малiтвай:

Праслаўляем Цябе, Ойча, разам з усімі стварэннямі, якія выйшлі з Тваёй усемагутнай рукі. Яны Твае, поўныя Тваёй прысутнасці і Тваёй чуласці. Будзь праслаўлены, Пане!

Езу, Сыне Божы, усё праз Цябе было створана. Ты фармаваўся ва ўлонні Марыі, стаў часткай гэтай зямлі і глядзеў на гэты свет людскімі вачыма. Сёння Ты жывеш у кожным стварэнні ў сваёй хвале Уваскрослага. Будзь праслаўлены, Пане!

Духу Святы, які сваім святлом накіроўваеш свет да любові Айца і спадарожнічаеш стагнанням стварэння, Ты жывеш таксама ў нашых сэрцах, каб абуджаць нас да дабра. Будзь праслаўлены, Пане!

Пане Божа Адзіны ў Тройцы, прыгожая супольнасць бясконцай любові, навучы нас сузіраць Цябе ў прыгажосці Сусвету, дзе ўсё кажа нам пра Цябе. Абудзі нашае праслаўленне і ўдзячнасць за кожную істоту, якую Ты стварыў. Адары нас ласкаю пачуцця ўнутранай еднасці з усім, што існуе. Божа любові, пакажы нам нашае месца ў гэтым свеце, як прылады Тваёй любові для ўсіх істот гэтай зямлі, бо ніводная з іх не забытая Табою. Асвяці тых, хто мае ўладу і грошы, каб яны не трапілі ў грэх абыякавасці, каб любілі агульнае дабро, падтрымлівалі слабых і апекаваліся светам, у якім мы жывём. Убогія і зямля клічуць: Пане, атулі нас сваёй моцаю і святлом, каб мы ахоўвалі кожнае жыццё, падрыхтавалі лепшую будучыню, каб настала Тваё Валадарства справядлівасці, спакою, любові і прыгажосці. Будзь праслаўлены, Пане! Амэн.


Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч
Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi
Старшыня Канферэнцыi
Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi

Мінск, 24 жніўня 2015 г.

Тэкст распараджэння на польскай мове>>>

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Канферэнцыя Біскупаў

18.03 07:00Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2017
16.03 12:49Пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на дзень «Карытас»
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.12 11:25Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям'і
07.12 16:33Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
20.10 10:23Біскуп Яшэўскі прымае ўдзел у кангрэсе ў Рыме
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.07 03:22Заклік Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды распачацця Сусветных дзён моладзі ў Кракаве
25.07 14:25Зварот Старшыні ККББ з нагоды правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
13.07 11:17Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пра свята св. Марыі Магдалены