Паведамленне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі з нагоды смерці кардынала Свёнтка | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
21.07.2011 11:56

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 21 ліпеня 2011 г. а 9-й гадзіне на 97 годзе жыцця адышоў у вечнасць Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк.

У найбліжэйшым часе заахвочваем святароў арганізаваць набажэнствы са шматлікім удзелам вернікаў аб вечным супакоі святой памяці кардынала, які на працягу 15 гадоў з’яўляўся арцыпастырам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 20 гадоў — Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. У касцёлах, капліцах і іншых месцах культу неабходна зрабіць дэкарацыю ў адпаведным месцы (паставіць партрэт кардынала, кветкі, знічы), можна пакласці кнігу спачуванняў.

Жалобная святая Імша пры труне з целам кардынала Казіміра Свёнтка адбудзецца ў мінскай архікатэдры ў суботу, 23 ліпеня, у 13.00 і ў пінскай катэдры ў панядзелак, 25 ліпеня, у 12.00. Заахвочваем святароў прыняць удзел у гэтых набажэнствах, а таксама арганізаваць прыезд парафіянаў у бліжэйшую катэдру для супольнай малітвы і развітання з нашым былым арцыпастырам.

Вечны супакой дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць.

 
© 2003-2024 Catholic.by