Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды тэракту ў мінскім метро | | Друк | |
Канферэнцыя Біскупаў |
12.04.2011 11:26 |
Узрушаныя страшнай трагедыяй у мінскім метро 11 красавіка, молімся аб Божай міласэрнасці і вечны адпачынак для тых, хто загінуў, і падзяляем боль сем’яў ахвяр, выпрошваючы для іх суцяшэнне ў цярпенні. Просім Бога аб ласцы выздараўлення для ўсіх пацярпелых фізічна і духоўна. Просім усіх вернікаў, асабліва ў гэтыя цяжкія дні, ахвяраваць учынкі міласэрнасці, пост, міласціну, каб больш ніколі не паўтарылася гэтае зло, якое прынесла столькі болю бязвінным людзям. Выказваем сваю салідарнасць і спачуванне ўсім пацярпелым. Каталіцкія Біскупы Беларусі |