Распачаўся візіт аd limina каталіцкіх біскупаў Беларусі ў Апостальскую Сталіцу | Друк |
Канферэнцыя Біскупаў
11.12.2009 16:48

11 снежня 2009 г. распачаўся візіт аd limina каталіцкіх біскупаў Беларусі ў Апостальскую Сталіцу, які будзе працягвацца да 17 снежня. Візіты аd limina адбываюцца адзін раз у кожныя пяць год. 17 снежня гг. прадстаўнікам беларускага епіскапату ўдзеліць аўдыенцыю Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

Падчас візіту аd limina біскупы Беларусі будуць канцэлебраваць святыя Імшы ў чатырох Вялікіх рымскіх базыліках: святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore), святога Пятра, святога Паўла за мурамі і святога Яна на Латэране. Першая літургія адбудзецца ў суботу 12 снежня ў 7.30 раніцы ў ватыканскай базыліцы святога Пятра.

У межах візіту каталіцкія іерархі Беларусі наведаюць усе Кангрэгацыі Ватыкана і падзеляцца з іх прадстаўнікамі інфармацыяй аб жыцці Касцёла ў нашай краіне. Таксама біскупы дадуць шэраг інтэрв’ю Ватыканскаму радыё і тэлебачанню.

Сёння, у першы дзень візіту, у 16.00 па італьянскім часе каталіцкія біскупы Беларусі сустрэнуцца з прадстаўнікамі Ватыканскага радыё.

 
© 2003-2024 Catholic.by