Белпошта выдасць марку з выявай Маці Божай Будслаўскай | | Друк | |
Юбілеі |
09.01.2013 12:57 |
У тэматычны план выдання дзяржаўных знакаў паштовай аплаты на 2013 год уключана тэма «400-годдзе прысутнасці абраза Маці Божай у Будславе». На марцы будзе прадстаўлена выява абраза Маці Божай Будслаўскай. Акрамя гэтага, з нагоды юбілею плануецца распрацаваць канверт Першага дня (уяўляе сабою асобны від калекцыяніравання) і спецыяльны паштовы штэмпель. Валянціна Грамыка
|