Першая Кантакты Мапа
Віншуем біскупа Антонія Дзям’янку з імянінамі
13.06.2010 03:52
13 чэрвеня ў літургічным календары Каталіцкага Касцёла адзначаецца ўспамін святога Антонія з Падуі, святара і доктара Касцёла. Святы з’яўляецца апекуном закаханых, сужэнцаў, падарожных, студэнтаў, ахоўвае ад неўраджаю і дапамагае знаходзіць згубленыя рэчы. Ён — нябесны апякун усіх, хто носіць імя Антоній і Антаніна.

У гэты дзень свае імяніны адзначае дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Калектыў Catholic.by шчыра віншуе Вас, Ваша Эксцэленцыя, і жадае па прыкладзе нябеснага заступніка, святога Антонія, заўсёды заставацца мужным вызнаўцам веры. Няхай Дух Святы натхняе Вашыя словы, і благаслаўляе ў пастырскім служэнні, каб як мага больш вернікаў распазналі ў сваім жыцці Божую любоў.

Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем на кансэкрацыю касцёла ў Лебедзеве
18 верасня 2010 г. адбудзецца кансэкрацыя касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), якую здейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Урачыстая літургія распачнецца ў 16.30.
Падрабязней ...