Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне»
Беларусь
08.06.2011 13:26

Партал Catholic.by і газета Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік» (падпісны індэкс 63783) арганізоўваюць фотаконкурс «Чалавек — Божае стварэнне». Мэта конкурсу — нагадаць аб каштоўнасці, прыгажосці і годнасці кожнага чалавечага жыцця, незалежна ад узросту і сацыяльнага палажэння. Вашыя фотаздымкі могуць стаць адлюстраваннем розных лёсаў, якія з’яўляюцца каштоўнымі ў вачах Стварыцеля, і напамінам пра тое, што ў кожным чалавечым жыцці ёсць Бог. Фотаконкурс таксама з'яўляецца водгукам на законапраект па рэпрадуктыўных тэхналогіях, пратэстам супраць легалізацыі ў Беларусі сурагатных маці, банкаў донарскіх клетак і зачацця ў прабірцы.

Конкурс праводзіцца на партале Catholic.by. Здымкі можна дасылаць кожны. Пераможцаў вызначаць самі наведвальнікі сайта. Газета «Каталіцкі Веснік» абяцае ўзнагародзіць каштоўнымі прызамі аўтараў лепшых прац.

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе!

Прагляд прац і галасаванне тут >>>

Умовы

  • Фармат файлаў — JPG альбо PNG.
  • Памеры — любыя.
  • Апрацоўка — мінімальная (без мантажу, мастацкай апрацоўкі і штучных эфектаў).
  • Колькасць фотаздымкаў ад аднаго ўдзельніка — неабмежаваная (можна запоўніць форму некалькі разоў).
  • Арганізатары пакідаюць за сабой права папярэдняга адбору прац без тлумачэння рашэнняў.
  • Працы, якія прайшлі мадэрацыю, адразу публікуюцца на сайте Catholic.by у адпаведным радзеле і становяцца даступнымі для прагляду, аднак галасаванне распачнецца ў адпаведнасці з вызначаным тэрмінам.
  • Галасаваць можа любы карыстальнік парталу, кожная праца можа быць ацэнена пэўнай колькасццю балаў (па змоўчанні — 0); перамагаюць працы, якія набралі найбольшую суму балаў.

 

Тэрміны

  • Падача прац на конкурс — да 10 ліпеня.
  • Галасаванне — з 10 па 30 ліпеня.
  • Аб’яўленне вынікаў — 30 ліпеня.
  • Уручэнне прызоў — падчас Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы (5–7 жніўня).

Прыём прац завершаны. Як толькі апошнія дасланыя працы будуць апублікаваныя, распачнецца галасаванне.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.