Паўлін а. Ануфрый Альховік цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў мінскім Чырвоным касцёле | | Друк | |
Беларусь |
12.06.2017 13:06 |
11 чэрвеня ў свята Святой Тройцы ў парафіі святых Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбылася прыміцыйная святая Імша беларускага манаха-паўліна Ануфрыя (Дзяніса) Альховіка, які паходзіць з гэтай парафіі. 29-гадовы манах ордэну святога Паўла Першага Пустэльніка атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне 27 мая ў санктуарыі Маці Божай Чэнстахоўскай на Яснай Гары ў Польшчы. Сваё служэнне з восені ён будзе несці ў Карэлічах у парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі — адзінай беларускай парафіі, дзе сёння служаць паўліны.
|