У супольнасці францішканаў новы дыякан і прэзбітэр | Друк |
Беларусь
24.04.2017 09:50

22 красавіка ў базыліцы айцоў францішканаў у Катавіцах-Паневніках з рук арцыбіскупа Катавіцкага Віктара Скворца атрымалі прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнне Стэфан Павел Пупейка і Бальтазар Алег Малойла, якія паходзяць са Слуцка.

У гэты дзень прэзбітэрскія і дыяканскія пасвячэнні ў францішканскай базыліцы атрымалі таксама яшчэ 6 кансэкраваных асобаў.

«Езус не хоча, каб мы сталі вартаўнікамі музеяў або юрысконсультамі маёмасці банкрута. Ён кажа нам: ідзіце! Выходзьце ў шлях!» — заклікаў прысутных іерарх.


Тэкст і фота паводле gosc.pl
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by