Беларуская даследчыца Бібліі Галіна Сініла ўзнагароджана прэміяй «Дыялог, узаемаразуменне і прымірэнне» | Друк |
Беларусь
16.03.2017 11:25

Даследчыца Бібліі і вядомы гебраіст — прафесар кафедры культуралогіі факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ Галіна Сініла атрымала ўзнагароду Дортмундскага і Мінскага міжнародных адукацыйных цэнтраў «Дыялог, узаемаразуменне і прымірэнне».

Прэмія ўручаецца раз у два гады за выдатныя дасягненні ў галіне міжканфесіянальнага і міжкультурнага дыялогу і камунікацыі.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла 15 сакавіка ў Мінску.

«Біблія — важны архітэкст іўдзейскай і хрысціянскай культуры, — адзначыла даследчыца. — У эпоху крызісу каштоўнасцяў праблема выхавання вельмі важная, таму вельмі важна выхоўваць павагу да іншых. Менавіта Біблія павінна быць асновай дыялогу і ўзаемаразумення. У ХХ ст. урэшце была асэнсавана важнасць дыялогу як адзінай магчымай формы быцця».

(IL), фота Ільі Лапато


 
© 2003-2024 Catholic.by