Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай» святкуе 20-гадовы юбілей
Беларусь
02.03.2017 12:03

26 лютага ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбылася сустрэча юных парафіянаў і іх бацькоў з рэдактарам часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» Ірынай Жарнасек.

У гэтым годзе каталіцкі часопіс для маленькіх беларусаў святкуе сваё 20-годдзе. Першыя яго чытачы за гэты час сталі дарослымі дзядзямі і цёцямі, татамі і мамамі, а часопіс, зразумелая рэч, і надалей застаецца дзіцячым, але працягвае гаварыць з дзецьмі пра Пана Бога.



Ірына Жарнасек распавяла пра гісторыю часопіса, пра тэмы, якія ў ім асвятляюцца, пра тое, як гэта важна для хрысціяніна — у любой сітуацыі заставацца верным Хрысту і Касцёлу.

Рэдактар заахвоціла хлопчыкаў і дзяўчынак не толькі чытаць часопіс, але і станавіцца ягонымі аўтарамі.  Кожны з іх можа дасылаць свае малюнкі, пісаць пра падзеі ў парафіях, пра ўсё, што яго хвалюе. Кожны нумар прапануе дзецям казкі, апавяданні, матэрыялы з жыцця парафій, загадкі, рэбусы, цікавыя, пазнавальныя крыжаванкі [...]

Працяг чытайце ў часопісе «Ave Maria»

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.