Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Госцем фестывалю «Магутны Божа» стане сусветна вядомы амерыканскі «Гарлем Госпел Хор»
Беларусь
16.02.2017 12:04

У ліку гасцей сёлетняга фестывалю «Магутны Божа» — амерыканскі «Гарлем Госпел Хор», дзяржаўны ансамбль песні і танца Грузіі «Кутаісі», а таксама акадэмічны рускі народны хор імя Пятніцкага.

Як пракаментавалі Catholic.by у магілёўскім гарвыканкаме, калектывы ўжо пацвердзілі свой удзел. Фестываль адбудзецца з 26 чэрвеня па 3 ліпеня ў Магілёве і пройдзе ў дні святкавання 750-годдзя горада.

Чым вядомы «Гарлем Госпел Хор»?

«Гарлем Госпел хор» часта называюць «Анёламі Гарлема» (ад назвы раёна ў Нью-Ёрку, дзе жывуць афраамерыканцы) і лічаць адным з самых значных госпел-хароў у свеце.

У свой час гарлемскі госпел-хор выступаў у Ватыкане перад Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ. Выступленні праходзілі таксама ў Карнэгі Хол, Мэдзісан Сквер Гардэн і іншых буйнейшых залах ЗША, Карэі, Францыі, Японіі, Італіі, Вялікабрытаніі і інш.



Хор выконвае блюз, джаз і госпел-спірычуэлс. Цэнтральнае месца ў іх рэпертуары займае музыка госпел, якая ў значнай ступені аказала ўплыў на джаз, блюз, соул, RNB і іншыя стылі музыкі.



Хор выступаў разам з такімі артыстамі як Гары Белафонтэ, Дэні Гловерам, Даянай Рос, Аўрыл Лавін, гуртамі U2 і Gorillaz. Песні хору ў свой рэпертуар уключалі Луі Армстранг, Элвіс Прэслі, Майкл Джэксан і іншыя.

Чым яшчэ будзе адметны сёлетні фестываль?

«Гарлем Госпел Хор» некалькі гадоў таму ўжо быў праездам у Магілёве. Сёлета ж калектыў упершыню выступіць ганаровым госцем на фестывалі «Магутны Божа».

Як адзначыла ў размове з Catholic.by намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Жаббарова, сярод іншых гасцей «двайны статус» — і госця, і ўдзельніка — атрымае грузінскі калектыў «Кутаісі».

«Рэгламент конкурса не забараняе ўдзельнічаць у ім і нашым гасцям, — адзначыла субяседніца. — Такім правам вырашыў скарыстацца  грузінскі ансамбль песні і танца “Кутаісі”. Цікавым абяцае стаць выкананне твораў духоўнага зместу рускага хору імя Пятніцкага, які прадставіць іх у народным стылі».

Як паведамляюць арганізатары, магчымым удзельнікам фестывалю можа стаць і хор Папскай Сікстынскай капэлы — адзін з самых вядомых у свеце хароў хлопчыкаў. На сёння вядуцца перамовы аб прыездзе хору ў Магілёў.
Фестываль «Магутны Божа» праводзіцца з 1993 года і аб’ядноўвае вернікаў розных канфесій, штогод абіраючы лепшых з ліку салістаў, харавых і вакальных калектываў. У 2016 годзе ў фестывалі прынялі ўдзел канкурсанты з 24 краін свету.

Конкурс праводзіцца з мэтай прапаганды класічнай музыкі і развіцця традыцый акадэмічнага спеву. Уладальнік Гран-пры атрымлівае прэмію ў памеры тысячы долараў.

Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь

27.02 15:58Казкі-малітвы і квест па старонках Бібліі: валанцёры «Радыё Марыя» падзяліліся ідэямі для радыёперадач
27.02 13:37Замежныя рэдакцыі «Радыё Марыя» віншуюць беларусаў са стварэннем беларускай рэдакцыі (+відэа)
27.02 12:41Вялікі пост на Catholic.by: рэкалекцыі з ігнацыянскімі разважаннямі
27.02 09:07Беларусь: ці прыйдзе Касцёл у дзяржаўную сферу адукацыі?
26.02 22:34Дзённік перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай (Салігорск)
25.02 12:56Апошняя магчымасць запісацца: «Каталіцкі пілігрым» анансуе пілігрымку на Святую Зямлю
25.02 11:23Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з сітуацыяй у Курапатах
24.02 10:13Юрый Жыгамонт стане вядучым адной з праграм на беларускім «Радыё Марыі»
23.02 15:39У Харватыі завяршаецца чэмпіянат па міні-футболе. Беларускія святары згуляюць таварыскі матч з ветэранамі зборных
22.02 11:10На Youtube з’явіўся беларускі фільм «Шлях» ад ксяндзоў марыянаў