Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Пацыенты лідскай бальніцы ў Сусветны дзень хворых прынялі сакрамэнт намашчэння хворых
Беларусь
14.02.2017 14:38

У сусветны дзень хворых 11 лютага пацыенты лідскай бальніцы прынялі сакрамэнт намашчэння хворых. Аб іх здароўі ў бальнічнай капліцы маліўся душпастыр кс. Ежы Беганскі. Да супольнай малітвы далучыўся таксама кс. Максім Бачарнікаў, які скіраваў да іх Божае слова.

«Хвароба і звязаныя з ёй цярпенні не абмінаюць нікога з нас. Яны з’яўляюцца пранізлівым вопытам, у якім мы пазнаём слабасць уласнай прыроды, але хвароба дае нам адначасова надзею і разуменне прыгажосці жыцця. Хварэючы, мы пераконваемся і ў вартасці дапамогі нашых родных і ўрачоў», — адзначыў кс. Ежы, звяртаючыся да пацыентаў.

«Святкуючы міжнарожны дзень хворых, у думках мы яднаемся з усімі былымі і прысутнымі тут сёння пацыентамі нашай лідскай бальніцы. Памятаем словы св. Яна Паўла ІІ: "Цярпенне патрэбнае для таго, каб вызваляць любоў". Цярпенне хворага чалавека з’яўляецца напамінам пра тое, каб спыніцца і дапамагчы яму. Бальніца працуе для выратавання і вяртання здароўя, а таксама аблягчэння цярпення, што ўпісана і ў нашу місію», — дадаў святар.

На заканчэнне малітвы душпастыр Беганьскі склаў віншаванні ўсім хворым шпіталя, жадаючы ім хутчэйшага выздараўлення, а таксама веры, даверу і цярплівасці, патрэбнай у змаганні з хваробай.


(JB), (IL)
Фота кс. Ежы Беганскага

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.