На конкурс лепшых слоганаў «Радыё Марыя» ў Беларусі атрымала больш за 90 варыянтаў (+галасаванне) | Друк |
Беларусь
14.02.2017 09:35

Аб’яўлены напачатку лютага конкурс слоганаў для «Радыё Марыя» ў Беларусі даў свой плён — рэдакцыя атрымала больш за 90 варыянтаў.

«Дзякуем, сябры, што вырашылі падзяліцца з “Радыё Марыя” сваім натхненнем! Зараз перад намі стаіць не самая простая задача — выбраць лепшыя, — адзначае рэдакцыя на сваім сайце. — Звяртаемся да вас з просьбай аб дапамозе і запрашаем прыняць удзел у галасаванні».

Прагаласаваць за лепшы на Вашу думку варыянт можна тут››

Пераможца творчага конкурса атрымае магчымасць агучыць свой слоган, а таксама атрымае спецыяльныя прызы. Галасаванне працягнецца да 25 лютага.

Ілья Лапато

 
© 2003-2024 Catholic.by