Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
«Каталіцкі пілігрым» распачаў запіс у пілігрымку ў Фаціму з нагоды 100-годдзя марыйных аб’яўленняў
Беларусь
13.02.2017 08:22

«Каталіцкі пілігрым» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі распачаў запіс у пілігрымку з нагоды 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, якое будзе адзначацца сёлета ў ліпені. Цэнтральная ўрачыстасць пройдзе 13 ліпеня 2017 года.

Пілігрымкавае бюро прапануе беларускім хрысціянам паездку на 18 дзён на аўтобусе (05-23.07.2017), або на 7 дзён на самалёце (08-15.07.2017).

Праграма пілігрымак

Акрамя шматлікіх вернікаў і духавенства на ўрачыстасці 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме будзе прысутнічаць і Папа Рымскі. Візіт Пантыфіка ў Партугалію стане чацвёртым візітам Рымскіх Папаў у гэту краіну за ўсю яе гісторыю.

Цэнтральнай падзеяй беларускай пілігрымкі, якую арганізоўвае «Каталіцкі пілігрым», стане супольная Эўхарыстыя пілігрымаў з Беларусі пад кіраўніцтвам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

У праграме пілігрымкі — Крыжовы шлях, удзел у міжнародным ружанцовым набажэнстве і працэсія са свечкамі на плошчы перад санктуарыем.

  • 7-дзённая пілігрымка (прыбыццё і вяртанне — самалётам) будзе прысвечана знаёмству беларускіх вернікаў выключна са святымі месцамі Партугаліі.
  • 18-дзённая пілігрымка (даезд — аўтобусам) акрамя партугальскай Фацімы будзе ўключаць у сябе знаёмства з санктуарыямі ў французскіх Люрдзе і Ла-Салет, іспанскім Санц’яга-дэ-Кампастэла. Падарожжа будзе пралягаць праз Чэхію, Швейцарыю, Германію і Польшчу.

Дзе і як запісацца ў пілігрымку?

Запісацца ў пілігрымку можна ў бюро «Каталіцкага пілігрыма» па адрасе г. Мінск, вул. Кальцова, 153 (бюро пілігрымак), або на сайце catholicpilgrim.by.

Тэлефоны для даведак: 8 (044) 511-12-17, 8 (029) 786-05-40, 8 (029) 344-15-48

Апрацаваў Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь

27.02 15:58Казкі-малітвы і квест па старонках Бібліі: валанцёры «Радыё Марыя» падзяліліся ідэямі для радыёперадач
27.02 13:37Замежныя рэдакцыі «Радыё Марыя» віншуюць беларусаў са стварэннем беларускай рэдакцыі (+відэа)
27.02 12:41Вялікі пост на Catholic.by: рэкалекцыі з ігнацыянскімі разважаннямі
27.02 09:07Беларусь: ці прыйдзе Касцёл у дзяржаўную сферу адукацыі?
26.02 22:34Дзённік перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай (Салігорск)
25.02 12:56Апошняя магчымасць запісацца: «Каталіцкі пілігрым» анансуе пілігрымку на Святую Зямлю
25.02 11:23Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з сітуацыяй у Курапатах
24.02 10:13Юрый Жыгамонт стане вядучым адной з праграм на беларускім «Радыё Марыі»
23.02 15:39У Харватыі завяршаецца чэмпіянат па міні-футболе. Беларускія святары згуляюць таварыскі матч з ветэранамі зборных
22.02 11:10На Youtube з’явіўся беларускі фільм «Шлях» ад ксяндзоў марыянаў