У юбілейныя касцёлы Беларусі будуць умураваны памятныя знакі Года Міласэрнасці | Друк |
Беларусь
28.10.2016 11:46

Набліжаецца заканчэнне Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці, абвешчанага Папам Францішкам у Каталіцкім Касцёле. На яго распачацце 8 снежня 2015 года ў катэдрах усяго свету былі адчынены Брамы Міласэрнасці.

13 лістапада ў юбілейных святынях Беларусі пройдзе закрыццё Святых Дзвярэй, якія на працягу Юбілейнага Года з’яўляюцца Брамамі Міласэрнасці, праходзячы праз якія, можна атрымаць адпуст.

У дзень закрыцця Святых Дзвярэй у кожнай дыяцэзіі ў некаторых юбілейных касцёлах у сцены будуць умураваны памятныя знакі Года Міласэрнасці.

Закрыццё Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане і завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці адбудзецца 20 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by