«Радыё Марыя» ў Беларусі атрымае дамен radiomaria.by | | Друк | |
Беларусь |
26.09.2016 15:41 |
Пра гэта стала вядома на прэзентацыі «Радыё РМ» — «Радыё Марыя» ў Беларусі, — якая адбылася 25 верасня пасля першай трансляцыі на пробнай старонцы радыё. Набажэнства транслявалася з парафіі Св. Роха ў Мінску. Як распавёў журналісту Catholic.by праграмны дырэктар «Радыё РМ» кс. Аляксандр Улас, на сёння трываюць перамовы з «Радыё Марыя» Італіі, якая мае правы на дамен radiomaria па ўсім свеце. «Радыё Марыя» ў Беларусі было зарэгістравана як «Радыё РМ» у галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага гарвыканкама ў чэрвені 2016 года. |