Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Радыё Марыя» ў Беларусі атрымае дамен radiomaria.by
Беларусь
26.09.2016 15:41

Пра гэта стала вядома на прэзентацыі «Радыё РМ» — «Радыё Марыя» ў Беларусі, — якая адбылася 25 верасня пасля першай трансляцыі на пробнай старонцы радыё. Набажэнства транслявалася з парафіі Св. Роха ў Мінску.

Як распавёў журналісту Catholic.by праграмны дырэктар «Радыё РМ» кс. Аляксандр Улас, на сёння трываюць перамовы з «Радыё Марыя» Італіі, якая мае правы на дамен radiomaria па ўсім свеце.

«”Радыё РМ” у інтэрнэце будзе размяшчацца на старонцы radiomaria.by, — адзначыў кс. Аляксандр Улас. — На сёння застаецца толькі злучыць дамен з зарэгістраванай у Беларусі назвай радыё “Радыё РМ”, сервер якога знаходзіцца ў Беларусі. Гэта тэхнічная справа».

«Радыё Марыя» ў Беларусі было зарэгістравана як «Радыё РМ» у галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага гарвыканкама ў чэрвені 2016 года.

Паводле слоў кс. Аляксандра Уласа, асаблівасць «Радыё РМ» у тым, што яно будзе мець кругласутачнае вяшчанне ў рэжыме анлайн.

«Ужо адбыўся запуск тэставай версіі радыё. Пакуль гэта — праверка нашых тэхнічных магчымасцяў. Канчатковы выгляд “Радыё Марыя” будзе зусім іншы».

Ілья Лапато

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.