Прадстаўнікі Беларусі ўдзельнічаюць у кангрэсе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы | Друк |
Беларусь
16.09.2016 14:41

15 верасня ў Сараева (Боснія і Герцагавіна) пачаўся кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Тэма кангрэса — «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць».

Каталіцкі Касцёл у Беларусі на кангрэсе прадстаўляюць Старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч і дырэктар «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі кс. Раман Рачко.

Кангрэс будзе праходзіць па 18 верасня.



Паводле caritas.by

(AG)

Фота caritas.by

 
© 2003-2024 Catholic.by