Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Выйшла адгартацыя «Amoris Laetitia» па-беларуску
Беларусь
15.09.2016 15:14

Паслясінадальная апостальская адгартацыя Святога Айца Францішка «Радасць любові» ў перакладзе на беларускую мову была прэзентавана падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 15 верасня ў мінскай архікатэдры.

Выданне прысутным прадставіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, удзельнік апошніх двух Сінодаў на тэму сям’і, плёнам якіх з’яўляецца дадзеная адгартацыя.

Дакумент змяшчае вынікі працы гэтых Сінодаў, дадаючы іншыя разважанні ў гэтай сферы, якія будуць вызначаць напрамкі пастырскай дзейнасці, а таксама натхняць, стымуляваць і падтрымліваць сем’і ў іх ахвярнасці і перадоленні цяжкасцяў.



Пераклад адгартацыі на беларускую мову здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Адгартацыя выйшла ў выдавецтве «Pro Christo» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў
і афіцыйных дакументаў Касцёла

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.