Падсумаванне па ўнясенні ў спіс спадчыны ЮНЕСКА Будслаўскага фэсту эксперты падрыхтуюць да лістапада | Друк |
Беларусь
17.08.2016 14:43

Падсумаванне па ўнясенні ў спіс спадчыны ЮНЕСКА Будслаўскага фэсту міжнародныя эксперты падрыхтуюць да лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч.

Спецыялісты ЮНЕСКА праводзяць экспертызу беларускай традыцыі святкавання ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, якая прэтэндуе на ўключэнне ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнага культурнай спадчыны чалавецтва.



Гэты беларускі элемент нематэрыяльнай культуры знаходзіцца ў ліку суіскальнікаў на прадстаўніцтва ў сусветнай спадчыне.


Са студзеня сённяшняга года да канца верасня эксперты ЮНЕСКА знаёмяцца з прадстаўленым Беларуссю файлам «Святкаванне ў гонар абраpа Маці Божай Будслаўскай», каб затым вынесці сваё падсумаванне на разгляд Міжурадавага камітэту ЮНЕСКА, пасяджэнне якога пройдзе ў Эфіопіі ў лістападзе-снежні бягучага года.

Паводле БЕЛТА, (IL)


 
© 2003-2024 Catholic.by