Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкія скаўты здзейснілі вандроўку на каноэ па зімняй рацэ
Беларусь
05.02.2016 14:12

Падчас чарговай педагагічнай сустрэчы для звязовых хлопцы на суткі ператварыліся ў індзейцаў.

30-31 студзеня на рацэ Вузлянка (Мядзельскі раён) беларускія каталіцкія скаўты прайшлі 12 км на каноэ.

Знайшоўшы добрае месца для начоўкі, скаўты высадзіліся і пабудавалі індзейскія вігвамы. У вігвамах яны і начавалі, нават наракалі, што тэмпература была каля нуля —  напачатку быў план спаць у -10.

За вячаровым вогнішчам у зімовым лесе прагучала канферэнцыя пра скаўцкі летнік і тое, на што трэба звярнуць увагу пры яго арганізацыі. Падчас дыскусіі на тэму «Як зацікавіць сучаснага скаўта хадзіць на зборкі» быў складзены план, як выкарыстаць мабільныя тэлефоны ў выхаваўчых мэтах.

Падчас вандроўкі скаўты запісалі кароткае відэа пра свае прыгоды.

Catholic-scouts.by (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.