Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларусы занялі 6-е месца на чэмпіянаце Еўропы сярод святароў па міні-футболе ў Славакіі
Беларусь
05.02.2016 12:17

У славацкім горадзе Міхайлаўцы завяршыўся Х чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Беларуская каманда сярод 15 зборных заняла 6-е месца. У матчы за 5-е месца зборная Беларусі саступіла камандзе святароў з Венгрыі.

Перамогу ў турніры атрымалі партугальцы. Срэбра — у каманды з Польшчы, замкнулі тройку лідараў харваты. Гаспадары чэмпіянату — зборная Славакіі — занялі 7-е месца. Варта адзначыць, што фінальную гульню турніру паміж Польшчай і Партугаліяй анлайн транслявалі на сайце мясцовага каталіцкага тэлебачання.

Прыклад праз спорт

Упершыню ідэя правядзення чэмпіянату зарадзілася ў Аўстрыі. У 2003 годзе ў гэтай краіне ўпершыню прайшоў чэмпіянат па міні-футболе сярод святароў. Тады ў першынстве прымала ўдзел восем каманд. Першапачаткова чэмпіянат праводзіўся раз на два гады, але з 2011 года адбываецца кожны год.

Асноўная мэта спартыўных спаборніцтваў – праз спорт наблізіць святароў да свецкіх вернікаў і паказаць, што хрысціянскія каштоўнасці — каштоўнасці Евангелля — могуць быць жывымі ва ўсіх аспектах жыцця, у тым ліку ў спорце і асабліва ў футболе.

6-е месца на еўрапейскім чэмпіянаце — адзін з лепшых вынікаў беларускай каманды за ўсю гісторыю яе ўдзелу. У складзе беларускай каманды (на фота ўверсе) было заяўлена 11 гульцоў:

1. Кс. Валерый Аброшка
 7. Кс. Артур Малафей
2. Кс. Дзмітрый Несцер
 8. Кс. Ян Рушніцкі
3. Кс. Юрый Гурскі
 9. Кс. Павел Салабуда
4. Кс. Юрый Вільк 
10. Кс. Эдуард Сінкевіч
5. Кс. Іван Кузюк
11. Кс. Артур Ваўчкевіч
6. Кс. Андрэй Лішко


Выступленні беларусаў на чэмпіянатах Еўропы:

  • 2011 год, Польшча — 13-е месца
  • 2012 год, Венгрыя — 8-е месца
  • 2013 год, Славенія — 9-е месца
  • 2014 год, Беларусь 4-е месца
  • 2015 год, Аўстрыя — 10-е месца
  • 2016 год, Славакія 6 месца


Як згулялі іншыя каманды на чэмпіянаце ў Славакіі?

1-е месца — Партугалія
2-е месца — Польшча
3-е месца — Харватыя

4-е месца — Боснія і Герцагавіна
5-е месца — Венгрыя
6-е месца — Беларусь



7-е месца — Славакія (на фота ўверсе)
8-е месца — Украіна
9-е месца — Румынія

10-е месца — Аўстрыя
11-е месца — Італія
12-е месца — Чарнагорыя

13-е месца — Чэхія
14-е месца — Казахстан
15-е месца — Славенія

Ілья Лапато

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.