Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Княгіня Сафія Слуцкая, якая магла быць каталічкай, афіцыйна стала святой для РПЦ
Беларусь
04.02.2016 16:25

Архірэйскі Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў ушаноўваць ва ўсёй Царкве дачку беларускай зямлі княгіню Сафію Слуцкую, якая з вялікай верагоднасцю была каталічкай.

На ўзроўні ўсёй РПЦ як святых таксама будуць шанаваць Елісея Лаўрышаўскага, Марціна Тураўскага, Міну Полацкага, князя Расціслава Смаленскага. Раней гэтых святых шанавалі толькі ў межах Беларускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату.

Княгіня Сафія Слуцкая, якая жыла ў канцы XVI - пачатку XVII стагоддзяў, выйшла замуж за нясвіжскага князя Януша Радзівіла, а Слуцкае княства атрымала ў спадчыну ад сваіх дзядзькаў.

Гісторык Анастасія Скеп'ян знайшла дакумент, у якім княгіня Соф'я называе сябе каталічкай.


Помнік княгіні Сафіі Слуцкай у Мінску.

Таксама знойдзены ліст, які Радзівілы дасылалі ў Рым з просьбай даць дазвол на шлюб Соф'і з некатолікам (пратэстантам) Радзівілам.

Пра гэтыя знаходкі старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі дацэнт Анастасія Скеп'ян піша ў кнізе «Князі Слуцкія».

Аляксандр Гелагаеў паводле Patriarchia.ru, Zviazda.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.