Школа аніматараў для моладзі можа быць створана пры беларускім епіскапаце | Друк |
Беларусь
02.12.2015 16:06

Школа аніматараў для працы з моладдзю можа быць створана пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (ККББ).

Пра гэта стала вядома 2 снежня падчас пасяджэння каардынацыйнай групы адказных за падрыхтоўку да Сусветнага дня моладзі ў Кракаве.

Адным з пунктаў на парадку дня стала абмеркаванне праекта Школы аніматараў, якая будзе рыхтаваць духоўных і свецкіх асобаў для працы з моладдзю ў парафіях. Перад прыняццем праекта спачатку ён павінен быць разгледжаны на пасяджэнні ККББ.

(IL)






 
© 2003-2024 Catholic.by