Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кліп беларускай версіі гімна СДМ-2016 пачынае адлік праглядаў на youtube
Беларусь
01.12.2015 15:04

Відэакліп гімна Сусветнага дня моладзі Кракаў-2016 «Будуць шчаслівыя міласэрныя», які рыхтавала беларуская хрысціянская моладзь, можна пабачыць на youtube:


Моладзь з усіх парафій Беларусі, якая плануе ўдзел у Сусветным дні моладзі летам, можа пачаць актыўную падрыхтоўку з развучвання гімна на роднай мове. Развучыць спачатку на сваёй, потым на мове гаспадара, на англійскай, а таксама на мове Папы — каб зрабіць яму невялікі падарунак.

Тэкст:

«Будуць шчаслівыя міласэрныя...»

Узношу свой позірк у нябёсы, хто ж мне дапаможа?
У Пану мая дапамога, бо Ён — міласэрны Бог.
Усіх заблуканых шукае Ён, прагне ласкава абняць,
Вылечыць раны крывёй уласных ран, нам вярнуць жыццё.

Будуць шчаслівыя міласэрныя, таму што самі міласэрнасць спазнаюць.

Хто, калі б Пан не прабачыў він, уратавацца б змог?
Ён жа заўжды прабачае, і мы будзьма як наш Бог.

Будуць шчаслівыя міласэрныя, таму што самі міласэрнасць спазнаюць.

Сына крывёй знішчыў Бог наш грэх,
Сын знішчыў смерць і ўваскрос.
Езус наш Пан — кажа ў сэрцах Дух.
Чуй жа гэта, увесь свет.

Будуць шчаслівыя міласэрныя, таму што самі міласэрнасць спазнаюць.

Адкінь жа страх і верным будзь,
Свой клопат Богу давер.
Надзея ў Ім, бо Ён уваскрос,
Езус Пан жыве. (Пераклад Юліі Шэдзько)


Ноты>>>

(AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.