Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Нунцыятура арганізавала стажыроўку для маладых музыкантаў і танцораў з Беларусі
Беларусь
31.08.2015 17:34
 
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Фонда Равэлла (Італія) выступіла арганізатарам культурна-адукацыйнага праекта для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Інстытута культуры Беларусі, а таксама навучэнцаў Беларускага дзяржажнага харэаграфічнага каледжа і Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Апошні тыдзень жніўня група беларускіх студэнтаў і навучэнцаў прымала ўдзел у цыкле майстар-класаў і лекцый вядомых італьянскіх музыкантаў і харэографаў у рамках сусветна вядомага музычнага фестываля Ravello Festival у італьянскім Равэлла.
 
 
 
Гэты праект быў рэалізаваны Апостальскай Нунцыятурай у Рэспубліцы Беларусь разам з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

На заканчэнне стажыроўкі былі сабраны меркаванні некаторых выкладчыкаў і студэнтаў. Адзін з беларускіх удзельнікаў выказаўся так: «Тое, што здавалася немагчымым, сталася рэальным — што ёсць хтосьці, хто аплачвае наш побыт у такім месцы. Я ніколі не забудуся гэтага досведу [удзелу ў фестывалі – рэд]; буду памятаць пра гэта ўсё жыццё».
 
Адзін з выкладчыкаў сказаў: «У гэтых хлопцах і дзяўчатах, акрамя музычнай і інструментальнай падрыхтоўкі, я заўважыў чуллівасць, захапленне і талент, які характарызуецца поўнай адданасцю».
 


 
(JS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.