Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
1 верасня ў касцёлах Беларусі будуць маліцца аб ахове стварэння
Беларусь
01.09.2015 14:15

Святы Айцец Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод 1 верасня. У гэты дзень пасля кожнай святой Iмшы ў каталіцкіх святынях Беларусі адбудзецца малітва ў гэтай інтэнцыі.

Устанаўленне Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння, які будзе святкавацца штогод 1 верасня, — вынік выдання энцыклікі «Laudato sì», абнародаванай 24 мая 2015 г. і прысвечанай праблемам экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя.

Як адзначае ў адпаведным распараджэнні Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, «устанаўліваючы Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, Папа падкрэсліў яго экуменічны характар»: «усе хрысцiяне павiнны ўносiць свой уклад у вырашэнне экалагiчнага крызiсу».



 

«Сусветны дзень малiтвы аб ахове стварэння павiнен стаць нагодай да аднаўлення нашага паклiкання быць вартаўнiкамi стварэння i да супольнага разам з iншымi хрысцiянскiмi супольнасцямi адказу на такі небяспечны выклiк нашага часу, якiм з’яўляецца экалагічны крызiс», — падкрэслівае ў распараджэнні Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.