Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На адкрыцці мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» прысутнічалі прадстаўнікі Касцёла
Беларусь
23.06.2015 20:37

Увечары 22 чэрвеня адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», куды былі запрошаны і прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла: Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, кс. Дзмітрый Пухальскі і кс. Юрый Санько.

Падчас сустрэчы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч меў магчымасць перагаварыць з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Асноўнай тэмай размовы было адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», а таксама візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь, які адбыўся 20-22 чэрвеня.

На заканчэнне мерапрыемства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падышоў да дыпламатаў, ветэранаў, прадстаўнікоў беларускага ўраду і рэлігійных дзеячоў.

Пры гэтым Прэзідэнт выказаў падзяку Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу і Мітрапаліту Паўлу за супольную прысутнасць на мерапрыемстве, што яшчэ раз пацвярджае імкненне дзяржавы да развіцця міжканфесійнага дыялогу.

(KNR)

Фота church.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.