«Купалаўскія дні» распачынаюцца святой Імшой у мінскай катэдры | Друк |
Беларусь
23.06.2015 15:32

Святой Імшой у катэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, якая адбудзецца 28 чэрвеня ў 13.00, распачынаюцца Купалаўскія дні.

Штогод напярэдадні дня народзінаў Янкі Купалы Дзяржаўны Купалаўскі музей Янкі Купалы ладзіць свята ў гонар народнага паэта.

Янка Купала (Іван Луцэвіч) па веравызнанню быў католікам. Быў ахрышчаны ў касцёле ў Радашковічах.

29 чэрвеня ў 16.00 — Жальбіны, якія будуць праводзіцца ля магілы паэта на Вайсковых могілках.

5 ліпеня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка» ў 12.00 распачнецца традыцыйнае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі...»

7 ліпеня у парку імя Янкі Купалы, дзе і знаходзіцца музей нашага песняра, у 11.00 распачнецца творчая праграма — музычна-літаратурны зварот да творчасці Янкі Купалы «Палымянае
слова паэта».

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by