Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Удзельнікі руху «Святло-Жыццё» здзейснілі пілігрымку ў Будслаў
Беларусь
02.05.2015 14:12

Міжнародная дыяканія евангелізацыі “Каштоўная пярліна” руху “Святло-Жыццё” разам са сваім мадэратарам кс. Ірэнэушам Копачам 1 мая здзейсніла сваю штогадовую пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Удзельнікі Міжнароднай дыяканіі евангелізацыі “Каштоўная пярліна” па традыцыі сустракаюцца ў Будславе ў гэты дзень з супольнасцю Хатняга Касцёла руху “Святло-Жыццё”, якая таксама пілігрымуе да Маці Божай. Адбываецца дзень супольнасці руху “Святло-Жыццё”, у якім прымаюць удзел святары, сем’і, моладзь, самотныя людзі і дзеці.

Удзельнікі руху прагнуць, каб ён пашыраўся па ўсёй Беларусі, і запрашаюць на летнія рэкалекцыі “Аазіс новага жыцця”.

(AG)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.