Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
23 красавіка — імяніны Папы Францішка
Беларусь
23.04.2015 11:06

 

23 красавіка адзначае дзень імянін Хорхе Марыё Берголіо. Шчыра віншуем Папу Францішка!

Цікава Бог людзей вядзе —
Маршрут несамавіты
Ён хімік быў,
Пакуль адкрыў —
Быць трэба езуітам.

Вучыўся, потым выкладаў
студэнтам Аргенціны,
А потым святаром ён стаў,
Ішлі-плылі гадзіны.
Выразны лідар — хтось сказаў,
Змяняліся часіны.

15 год ён арцыпастырам
Прастаў шляхі краіны.

А потым змены зноў і нам
Сказалі: з Аргенціны
Абраны новы Папа, так,
Дзівак, жабрак — ягоны знак —
Асізскія ўплывы.

Абраў імя ён жабрака,
Што колісь свет іначыў,
Францішка, нават што й ваўка
Пагладзіць змог, прабачыць
Ён зможа навучыць наш свет,
Часама вельмі дзікі,
І ў свеце жорсткага ваўка
Скарыцца ўрач, палітык,
Скарыцца, можа, і кароль,
Скарыцца каралева,
Скарыцца прэзідэнт, жаўнер,
Скарыцца ціха смелы,
Скарыцца зможа прад сабой,
Ды не, не перад кімсьці,
Скарыцца перад дабрынёй,
Перад Хрыстом як грэшны...

Няма ў свеце тых, хто больш
Любімы Створцам свету,
І кожны роўны і не горш
Кагосьці, абагрэты
Людской увагай – дабрынёй
Павінен быць у свеце,

Схіляй свой голаў, браце мой,
Будзь добры ты, як дзеці...

І Папа схіліць голаў свой,
І голаў свой схіляе,
І мые брудных жабракоў,
І вязняў абдымае...

Аксана Ючкавіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.