Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Магілёве пройдзе сустрэча з манахіняй дамініканкай з закрытага ірландскага кляштара
Беларусь
05.03.2015 15:33

14 сакавіка ў Магілёве адбудзецца сустрэча з кляўзуровай манaхіняй дамініканкай з ірландскага закрытага кляштара сясцёр, якія жывуць кантэмпляцыйным жыццём, — сястрой Дамінікай OP. На сустрэчу запрашаюцца дзяўчаты, старэйшыя за 18 гадоў, якія шукаюць сваё пакліканне.

 

У праграме сустрэчы:

  • сведчанне с. Дамінікі, беларускі, якая жыве ў дамініканскім кляштары ў Ірландыі і займаецца іканапісам;
  • размовы ў групах;
  • прэзентацыя і фільм;
  • святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
  • абед і экскурсія па Магілёве

Усе дзяўчаты, зацікаўленыя сустрэчаю, могуць звяртацца па ўсіх пытаннях па тэлефоне (+375) 29-291-92-11.

Просьба паведаміць аб жаданні ўдзельнічаць.

Паводле ave-maria.by, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.