Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Брат Алег Шэнда OFM Cap абраны кусташам Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў
Беларусь
27.02.2015 11:35

У Докшыцах завяршыўся Першы капітул Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі, які праходзіў з 23 па 26 лютага. У капітуле прынялі ўдзел 22 браты з усёй кустодыі. На другі дзень капітула новым кусташам Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў быў абраны бр. Алег Шэнда. Яго памочнікамі былі абраны бр. Марк М. Пасют і бр. Анатоль Ярошка.

Гэта планавая сустрэча, падчас якой браты падводзяць прамежкавыя вынікі дзейнасці супольнасці ў Беларусі за апошняе трохгоддзе, фармулююць планы, а таксама выбіраюць новае кіраўніцтва супольнасці.

Спецыяльным госцем капітула быў віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч, які ўзначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі з братамі ўдзельнікамі капітула. Біскуп удзяліў пастырскае благаслаўленне і выказаў сардэчныя пажаданні моцы Святога Духа на ўсялякія апостальскія пачынанні братоў.

Больш падрабязную інфармацыю пра гэтую падзею ў бліжэйшы час можна будзе ўбачыць на сайце kapucyny.by.

 

 

 

Бр. Андрэй Квяцінскі OFMCap

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.