Біскупы Беларусі заклікаюць 8 лютага маліцца за ахвяр гандлю людзьмі | Друк |
Беларусь
02.02.2015 10:30

У межах Года кансэкраванага жыцця 8 лютага 2015 года — у літургічны ўспамін св. Джузэпіны Бакіты — у Паўсюдным Касцёле адзначаецца Сусветны дзень малітваў, разважанняў і дзейнасці супраць гандлю людзьмі. У гэты дзень Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікае як святароў, так і вернікаў да малітвы ў інтэнцыі ахвяр гандлю людзьмі, а таксама заахвочвае грамадскую супольнасць звярнуць больш пільную ўвагу на гэтую праблему і змаганне з ёй.

Іерархі Беларусі запрашаюць не толькі да супольнай малітвы падчас святой Імшы, але і да прыватных малітоўных ініцыятыў вернікаў.

Заклік беларускага епіскапату з’яўляецца водгукам на зварот Апостальскай Сталіцы, якая запрашае да больш пільнага стаўлення да гэтай праблемы сучаснасці.

 
© 2003-2024 Catholic.by