Адышла ў вечнасць маці айцоў Алега Шэнды і Юрыя Шэнды | Друк |
Беларусь
15.05.2014 10:46

13 мая ва ўзросце 65 гадоў адышла ў вечнасць Браніслава Шэнда – маці айцоў Алега Шэнды OFMCap і Юрыя Шэнды ОР. Пахаванне адбудзецца 15 мая ў 12.30 у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, у Мёрах (Віцебская дыяцэзія).

Пахавальную ўрачыстасць узначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, будуць прысутнічаць першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі монсеньёр Філіппо Чампанэлі, браты дамініканцы і капуцыны.

Браніслава Шэнда вырасціла двух сыноў, абодва яны пайшлі ў законныя супольнасці.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by