Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падчас Імшы пасхальнай вігіліі Папа ўдзеліць сакрамэнт хросту беларусцы
Беларусь
19.04.2014 17:10

Падчас Імшы пасхальнай вігіліі, якая пачнецца ў 21.00 па беларускім часе ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, Папа Францішак удзеліць сакрамэнт хросту дзесяці асобам, у тым ліку беларусцы Юліі Дземянчук. Яна нарадзілася ў Магілёве ў 1974 г., на працягу 18 гадоў жыве ў Італіі.

У інтэрв'ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё яна падзялілася, што ў маленстве не атрымала знаёмства з верай, але заўсёды з павагай адносілася да веруючых людзей. Першым імпульсам да навяртання стала смерць Яна Паўла ІІ у 2005 г. “Усё пачалося ад яго. Гэта Ян Павел ІІ паставіў мяне на шлях”, - адзначае Юлія Дземянчук. Назіраючы цырымонію пахавання Пантыфіка па тэлебачанні, яна, па яе словах, не магла стрымаць слёз і адчула патрэбу ў звароце да Бога. Натхненне для веры чэрпала з жыццёвых прыкладаў св. Францішка Асізскага і св. Кацярыны Сіенскай. Убачыўшы знакаміты абраз Езуса Міласэрнага, яшчэ больш пераканалася ў любові Хрыста, які быў не толькі ўкрыжаваны за людзей, але і выліў са свайго сэрца рэкі прабачэння і міласэрнасці. Затым былі некалькі пілігрымак у марыйныя санктуарыі, пасля чаго Юлія Дземянчук вырашыла прыняць сакрамэнт хросту.

Пад кіраўніцтвам пробашча адной з парафій у цэнтры Рыма яна прайшла больш за 60 катэхетычных заняткаў. Падрыхтоўка трывала амаль 2 гады. Сёння яе кульмінацыяй стане хрост, які ўдзеліць Святы Айцец.

Іншыя катэхумены паходзяць з Італіі, Сенегала, Лівана, Францыі і Вьетнама. Самы малодшы з іх – італьянец, якому 7 гадоў, самы старэйшы – в’етнамец, якому 58. Традыцыя удзяленне хросту ў пасхальную вігілію сягае сваімі каранямі ў эпоху ранняга Касцёла.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.