Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фотарэпартаж з Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў: стаць духоўным балельшчыкам
Беларусь
26.02.2014 14:52

25 лютага ў спарткомплексе “Алімпія” ў Лідзе адкрыўся VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Прапануем тым, хто не меў магчымасці прысутнічаць на спаборніцтвах, але з’яўляецца заўзятым балельшчыкам, адчуць яркія хвіліны Чэмпіянату праз фотарэпартаж.

Турнір працягнецца ў чацвер, 27 лютага, калі каманды святароў розных краін будуць змагацца за прызавыя месцы. Завершыцца Чэмпіянат 28 лютага.

a

1. Святары з розных еўрапейскіх краін з’ехаліся ў Беларусь

На VII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў у Ліду з’ехалася з розных еўрапейскіх краін больш за 170 святароў. У Чэмпіянаце ўдзельнічаюць каманды з Беларусі, Аўстрыі, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Казахстана, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі і Чарнагорыі.

a

 

2. Змена сутан на спартыўную форму

Звычайна святара можна ўбачыць у духоўным строі перад алтаром, у сакрыстыі, канцылярыі, катэхетычным класе. На гэты ж раз жыхары горада Ліда, ваколіц і прыбыўшыя госці маглі быць сведкамі таго, як святары змяняюць сутаны на спартыўную форму. Больш за тое – у такім жа адзенні на футбольным полі можна ў гэты час убачыць і Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які выступае пад нумарам 11.

a

 

3. „Падобнага мы ў жыцці не бачылі”

“Падобнага мы ў жыцці не бачылі і не перажывалі!” – прызнаюцца жыхары Ліды. Для многіх з іх падобнае адбываецца ўпершыню. Яны з цікавасцю сочаць за тым, хто пераможа ў барацьбе, ідуць у спарткомплекс “Алімпія” і ў Лядовы палац, каб назіраць спаборніцтвы. Гледачы адзначаюць, што святары сапраўды павінны ўдзельнічаць у такіх спартыўных мерапрыемствах, каб праз фізічную загартоўку з яшчэ большай моцай і энергіяй прыступаць затым да свайго служэння, ведучы вернікаў да збаўлення.

a

 

4. Вялікі прагрэс

Найбольш балельшчыкаў мае каманда Беларусі, таму што падтрымаць сваіх святароў прыйшлі іх парафіяне. Не толькі дзеці і моладзь, але і дарослыя, і нават вельмі пажылыя людзі прыйшлі, нягледзячы на штодзённую занятасць, каб заняць месцы на трыбуне гледачоў. Плакаты, транспаранты, сцягі, кветкі – усё гэта яны прынеслі з сабой, каб такім сімвалічным чынам падтрымаць сваіх душпастыраў. Трэба адзначыць, што ў гэтым годзе каманда Беларусі падрыхтавана значна лепш, дзякуючы прафесійным трэнерам і часу, адведзенаму перад Чэмпіянатам на падрыхтоўку.

На сённяшні дзень можна казаць, што ў беларускай каманды ёсць шанс на поспех, і, як сказаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, гэта вялікі прагрэс. Каманда як мінімум мае гарантаванае чацвёртае месца, што ў параўнанні з мiнулагоднім восьмым месцам значны крок наперад.

Пажадаем жа поспехаў беларускай камандзе і працягнем балець за яе, падтрымліваць малітвамі і духоўна суправаджаць яе на футбольным полі.

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.